Інгрыда Шыманіце і Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Інгрыда Шыманіце і Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Мы можам сядзець і разважаць пра кучу здарэнняў, якая ў прынцыпе бясконцая. Інцыдэнтаў, якія тэарэтычна можна прыдумаць, бясконцае мноства, таму я не хачу пра іх казаць, бо гэта будзе выглядаць як ацэнка нейкіх рэальных пагроз. На міжведамасным узроўні дамовіліся, што будзе ўзгадняцца пэўная ацэнка канкрэтных сітуацый, калі мы будзем спрабаваць разам так ці інакш рэагаваць. Гэта не абавязкова будзе публічна, але калі трэба будзе прыняць рашэнні, то яны абавязкова будуць прынятыя, і яны будуць публічнымі, і яны будуць растлумачаныя», — цытуе Шыманіце Reform.by.

Каментуючы меркаванае закрыццё двух пунктаў пропуску з Беларуссю («Шумскас» («Лоша»), «Цвярачус» («Відзы»)) Шыманіце адзначыла, што ў сённяшняй геапалітычнай сітуацыі такая прапускная інфраструктура залішняя.

«Вельмі проста зразумець, што ўрад ужо вельмі даўно не рэкамендуе ехаць у Беларусь. Нягледзячы на гэта, ёсць пэўная колькасць людзей, якія не прытрымліваюцца гэтай рэкамендацыі або маюць для гэтага асаблівыя прычыны, і гэтая інфраструктура цяпер, на наш погляд, проста залішняя для геапалітычнай ацэнкі. Пасля закрыцця пунктаў праца будзе проста засяроджаная ў тых пунктах, праз якія праходзіць частка камерцыйнага трафіку», — дадала яна.

Прэм'ер-міністр не стала адказваць на тое, як будуць выкарыстаныя сілы памежнікаў і мытнікаў, якія вызваляцца ў выніку закрыцця пунктаў. Паводле яе, гэта знаходзіцца ў кампэтэнцыі кіраўніцтва памежнай службы.

Яна таксама падкрэсліла, што прысутнасць ПВК «Вагнер» у Беларусі не дазваляе літоўскім службам расслабляцца і змушае прыцягваць больш рэсурсаў, чым у звычайнай сітуацыі.

Чытайце таксама:

Літва перакіне на мяжу з Беларуссю дадатковую колькасць вайскоўцаў

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
2