Ужо з 10 снежня ім пусцяць транспарт.

Чарговы этап будаўніцтва аўмамабільнай развязкі па вуліцы Кальварыйская ў Мінску падыходзіць да завяршэння. На мосце праз чыгуначныя шляхі на Маладзечна ўжо сканчваюцца даробачныя працы.

Наступным этапам працы будзе працяг першага транспартнага кола ўздоўж чыгункі ў бок вакзала.

З 10 снежня па перабудаванаму масту паедзе грамадскі транспарт, які больш за год ішоў у абыход па часовай дарозе. Гэта выклікала штодзённыя заторы на скрыжаванні вуліцы Ціміразева і праспекта Машэрава.

Цяпер найбольшае напружанне ў руху будзе на скрыжаванні вуліц Кальварыйская і Ціміразева, як і раней.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?