Фота: Allan Baxter / Getty Images

Фота: Allan Baxter / Getty Images

Прэс-сакратарка Белага дома Алівія Далтан пракаментавала журналістам тэорыі і чуткі, якія з'явіліся на фоне мінулага мяцяжу ПВК «Вагнер» і яе пераезду ў Беларусь. Адказы прэс-сакратаркі прагучалі 27 чэрвеня падчас прамой трансляцыі брыфінгу ў Белым доме на YouTube.

На брыфінгу адзін з журналістаў задаў пытанні, ці пераезд вагнераўцаў у Беларусь — сапраўдная мэта мяцяжу ў Расіі і ці праўдзівыя, на думку адміністрацыі Байдэна, заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт атрымання ім «ужо большай часткі» расійскай ядзернай зброі.

На гэта Алівія Далтан адказала так:

«Наконт сапраўдных мэт мяцяжу «Вагнера» давайце не ўпадаць у спекуляцыі. Мы працягваем сачыць за абстаноўкай і кантактаваць з нашымі саюзнікамі побач з Беларуссю. Што тычыцца праўдзівасці заявы Лукашэнкі аб ядзернай зброі, то мы не можам гэта пацвердзіць».

Нагадаем, што адразу ж пасля заканчэння мяцяжу ў Расіі з'явілася інфармацыя аб пераездзе ПВК «Вагнер» і яе кіраўніка Яўгена Прыгожына ў Беларусь. Гэтую інфармацыю падчас размовы з прапагандыстамі пацвердзіў сам Лукашэнка. 

Таксама ён заявіў, што большая частка расійскіх тактычных ядзерных зарадаў ужо знаходзіцца ў Беларусі. 

Чытайце таксама:

«Лукашэнка можа стаць міратворцам на сваю галаву, бо Пуцін помслівы». Аналітык — пра вынікі мяцяжу і Прыгожына ў Беларусі

«Размаўлялі першы раўнд хвілін з 30 на мацернай мове. Выключна». Лукашэнка выклаў сваю версію перамоў з Прыгожыным

«Цэлая брыгада гатовая была». Лукашэнка заявіў, што быў гатовы паслаць войскі ў Расію для падаўлення мяцяжу

Клас
20
Панылы сорам
3
Ха-ха
12
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?