Евгений Пригожин подает еду тогдашнему премьер-министру России Владимиру Путину Яўген Прыгожын частуе тагачасным прэм'ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным Yevgeny Prigozhin serves food to then-Russian Prime Minister Vladimir Putin

Яўген Прыгожын падае ежу тагачаснаму прэм'ер-міністру Расіі Уладзіміру Пуціну ў сваім рэстаране пад Масквой, Расія, 11 лістапада 2011 г. Фота: AP

Аўтар адзначае, што эпілог самых надзвычайных у гісторыі пуцінскай Расіі 24 гадзін не можа адвесці ўвагу ад сапраўдных вынікаў гэтага няўдалага ўзброенага паўстання.

Для Прыгожына, чыя рашучасць была пахіснутая праз некалькі гадзін пасля абвешчанага паходу, і для расійскай арміі, нябачнай падчас руху на сталіцу калоны «вагнераўцаў», усё скончылася не вельмі прыемна. Але для Пуціна вынікі спусташальныя.

Пуцін адрокся ад уласных словаў за рэкордна кароткі час, калі ўвечары даручыў свайму прэс-сакратару абвясціць аб памілаванні тых, каго раніцай ён асабіста абяцаў расстраляць.

Le Monde працягвае: гэтая слабасць і нерашучасць, што праявіў Уладзімір Пуцін, не засталіся незаўважанымі ні для кога за межамі Расіі. Афрыканскія рэжымы, якія заключылі з Расіяй фаўстаўскае пагадненне, каб утрымацца ва ўладзе, непазбежна павінны нанова ацаніць яго слушнасць і трываласць.

Прэзідэнт Расіі і яго сістэма доўга будавалі свой імідж як эфектыўнай суровай сілы, якую пераймалі многія іншыя аўтарытарныя рэжымы. Аднак гэты імідж быў разбураны.

Выданне нагадвае пра тое, што сваё захапленне Пуціным неаднаразова выказваў Дональд Трамп. Напярэдадні ўварвання ва Украіну Трамп назваў яго «геніем», а раней хваліў за «вельмі моцны кантроль над сваёй краінай». Такім чынам ён падтрымліваў розгалас пра Пуціна на розных кантынентах.

Le Monde нагадвае, што наватарскую стратэгію Пуціна ў падаўленні няўрадавых арганізацый (закон аб «замежных агентах» — рэд.), якую ён выкарыстаў у 2012 годзе пасля пратэстаў супраць вынікаў выбараў, якія палічылі сфальсіфікаванымі, затым паўтарылі дзясяткі краін.

Аднак уварванне ва Украіну, як адзначае французскае выданне, агаліла схаваны бок гэтай меркаванай аўтарытарнай дасканаласці.

Вертыкаль улады захавала замкнёнасць Уладзіміра Пуціна ў надуманым бачанні Украіны і заходняга лагера. Няўдача першапачатковай галоўнай мэты вайны — абезгалоўлівання ўкраінскай улады — выявіла сапраўдны стан расійскай арміі.

На думку аўтара, кароткі паход Яўгена Прыгожына пасля некалькіх месяцаў выказвання крыўдаў на расійскае камандаванне нарэшце падкрэсліў грандыёзную памылку. Яна заключаецца ў тым, што Пуцін дазволіў прыватнай вайсковай кампаніі працвітаць на ўзбочыне ўлады і быць безадказнай перад кім-небудзь, акрамя свайго боса.

Le Monde заўважае, што не трэба здзіўляцца таму, што такія краіны, як Казахстан, якія тэарэтычна зацікаўленыя ў сваіх сувязях з Масквою, праявілі запаволеную рэакцыю ў гадзіны, што папярэднічалі развароту Прыгожына, відавочна заняўшы пазіцыю чакання. Быў дастаткова стрыманы ў сваіх выказваннях і Кітай.

На думку аўтара артыкула, доўгатэрміновыя наступствы дэвальвацыі Уладзіміра Пуціна могуць быць значнымі. У Цэнтральнай Азіі, дзе раней Масква была дамінуючай, гэта можа паскорыць змены, якія ўжо адбываюцца, на карысць Кітая. Але гэта паўплывае не толькі на тэрыторыі, якія знаходзіліся пад уплывам Расіі.

Чытайце яшчэ:

Баяліся разгайдаць лодку. Падчас бунту Прыгожына саюзнікі прасілі Украіну не біць па Расіі

«Справа НАТА — не дазволіць сябе запалохаць». Енс Столтэнберг выказаўся пра магчымую перадыслакацыю ПВК «Вагнер» у Беларусь

Ці можа Прыгожын перабазавацца ў Афрыку? Вось што ўяўляе сабой афрыканская сетка ПВК «Вагнер»

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?