Фота: сацыяльныя сеткі

Фота: сацыяльныя сеткі

Падаваў дакументы на ўцякацтва Валянцін сёлета ў канцы красавіка.

«Атрымліваецца, што палітвязням у бежанстве адмаўляюць. Каму тады гэты статус даюць? На мой погляд, гэта няправільна. Некаторыя людзі, якім таксама адмовілі, пісалі пасля апеляцыю, тады разглядалі яе. Я таксама паспрабую цяпер так», — кажа Лабачоў.

У заяве аб просьбе надаць статус бежанца былы палітвязень пазначыў, што ён правёў за кратамі год і шэсць месяцаў, апісаў палітычную абстаноўку ў Беларусі, а таксама пазначыў, што быў сябрам партый «Беларускі нацыянальны фронт» і «Малады фронт».

Лабачову адмовілі ў надаванні статусу бежанца, але далі дадатковую абарону. Гэта значыць, што назад у Беларусь яго не вышлюць.

Чаму не статус бежанца?

«Вывучыўшы доказы, неабходна зрабіць выснову, што заяўнік не абгрунтаваў свае асцярогі падвергнуцца пераследу ў краіне свайго паходжання па прыкмеце расы, рэлігіі, нацыянальнасці, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы або палітычных перакананняў, што ёсць неабходнай перадумовай для прызнання бежанцам <…> Заяўнік, нягледзячы на сваё непрыманне нядаўніх падзей у Беларусі, не можа лічыцца актыўным апазіцыянерам, вядомым уладам сваёй дзейнасці, і, такім чынам, яго патэнцыйныя праблемы ў краіне яго паходжання не могуць быць растлумачаныя пераследам», — адзначылі ў дакуменце польскія ўлады.

Чытайце таксама: 

Былы палітвязень: За кантакт з Фядутам каралі карцарам

Пасланне з будучыні. Пенсіянера з Драгічына аштрафавалі за малітву, да якой яшчэ тры месяцы

Яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
15