Фота: «Хрысціянская візія»

Фота: «Хрысціянская візія»

Пад гэтае апісанне падыходзіць суд над баптыстам Уладзімірам Бурштынам, як піша «Медыязона».

У пастанове пазначана, што пенсіянер з 11-й да 12-й гадзіны 27 верасня 2023 года (то-бок праз тры месяцы пасля суда) у скверы гарадскога пасёлка А. па вуліцы С. Драгічынскага раёна «ажыццяўляў чытанне казаняў і праводзіў спевы на рэлігійную тэму ў спецыяльна не прызначаным для гэтых мэтаў месцы пад адкрытым небам». Пры гэтым мужчына «не меў на тое дазволу Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта».

У склад Драгічынскага раёна ўваходзіць адзіны гарадскі пасёлак Антопаль, у якім ёсць адзіны сквер, які знаходзіцца на вуліцы Савецкай. Насупраць гэтага сквера знаходзіцца Васкрасенская царква.

У пастанове суддзя падпісаны літарай С. На гэтую ж літару пачынаецца прозвішча старшыні суда Леаніда Станкевіча.

Клас
2
Панылы сорам
48
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
55