«Вагнераўцы» ў Растове-на-Доне 24 чэрвеня. Фота: AP Photo

«Вагнераўцы» ў Растове-на-Доне 24 чэрвеня. Фота: AP Photo

«Вёрстка» грунтавала сваё паведамленне на інфармацыі з «беларускага лясніцтва», якую нібыта пацвердзіла і крыніца, «блізкая да кіраўніцтва Магілёўскай вобласці». Таксама яна спасылалася і на сведчанні сваякоў удзельнікаў «Вагнера», праўда, без канкрэтыкі, на падставе чутак.

У той жа час маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» заяўляе, што па стане на 17:30 26 чэрвеня можна адназначна сказаць, што за мінулыя суткі не было зафіксавана ніякай актыўнасці ў Асіповіцкім раёне, не кажучы ўжо пра будаўніцтва такога буйнога аб'екта.

«Адзначым, што выклікаюць пэўныя пытанні звесткі замежнага (расійскага) выдання пра тое, што ім удалося атрымаць каментары ад крыніц, блізкіх да кіраўніцтва Магілёўскай вобласці. Пры тым, што беларускія незалежныя медыя такіх каментароў не атрымлівалі і інфармацыю пакуль не пацвярджаюць», — заявіў «Гаюн».

Маніторынгавая група таксама пакуль не фіксуе ніякіх калон ПВК, якія рухаюцца ў Беларусь ці ўжо знаходзяцца ў краіне.

Чытайце таксама:

Прыгожын усплыў з новым аўдыяпаведамленнем. Згадаў і Лукашэнку

Каб патроліць пратэсныя каналы, прапагандыст Юрый Церах стварыў фэйкавае фота Прыгожына ў гатэлі. Але вынік атрымаўся нечаканы

Ці прыляцеў Яўген Прыгожын у Беларусь? У кожным разе не сваім самалётам

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2