Расійскае выданне «Фонтанка» 26 чэрвеня патэлефанавала ў прэс-службу Лукашэнкі, але там не змаглі адказаць, ці прыбыў ужо Яўген Прыгожын у Беларусь. Супрацоўнік прэс-службы заявіў, што «няма такой інфармацыі», і прапанаваў адправіць запыт.

Расійскі тэлеграм-канал Brief паведаміў сёння днём, што Прыгожына нібыта бачылі ў мінскім гатэлі Green City на Каменнай Горцы. Аднак пацвярджэнняў гэтай інфармацыі няма. Журналістам RTVI, якія патэлефанавалі ў гатэль, сказалі, што не выдаюць інфармацыю пра гасцей, гэта канфідэнцыйная інфармацыя.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» пры гэтым сцвярджае, што абодва самалёты Прыгожына — у Расіі. Першы бізнэс-джэт BAe 125-800B (RA-02731) з 22 чэрвеня знаходзіцца ў Маскве. Другі, асноўны самалёт Embraer Legacy 600 (RA-02795), учора з Санкт-Пецярбурга лётаў на поўдзень Расіі і позна ўвечары вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. Такім чынам, як мінімум на сваіх самалётах Яўген Прыгожын у Беларусь не прылятаў.

У такім разе ён мог ці прыляцець з Расіі рэгулярным рэйсам альбо на самалётах ВКС Расіі ў Мачулішчы, ці прыехаць на машыне. Пацвярджэння ні для якога з гэтых шляхоў няма.

Чытайце таксама:

Дваццаць гадоў таму. Дзе маглі пазнаёміцца Прыгожын і Лукашэнка

«Нармальна. Усіх узбадзёрылі». Апошнія словы Прыгожына перад ад'ездам з Растова ВІДЭА

Яўген Прыгожын застаецца пад следствам па справе аб мяцяжы — медыя

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
2