Фота: moderam.ru

Фота: moderam.ru

Цяпер «у сувязі з пашырэннем геаграфіі вытворчасці і павелічэннем аб'ёмаў замоў» кампанія набірае швачак і іншых супрацоўнікаў, у прыватнасці, на новыя пляцоўкі ў Асіповічах і Клічаве. На гэта звярнуў увагу Office Life.

Швачкам — зборшчыкам абутку абяцаюць ад 700 да 1500 рублёў заробку.

ПТК «Мадэрам» — адзін з першых і найбуйнейшых расійскіх інвестараў у беларускую лёгкую прамысловасць. Першую фабрыку ў Гомелі кампанія адкрыла ў 2002 годзе. У 2000-я абутак для кампаніі з Санкт-Пецярбурга пачалі шыць таксама ў Жлобіне і Бабруйску. А ў 2021 годзе ў структуры мясцовай «дачкі» кампаніі «Мадэрам-Захад» з'явілася чацвёртая фабрыка — у Рэчыцы.

Дарэчы, у Расіі ў гэтага вытворцы ёсць толькі дзве пляцоўкі — у Санкт-Пецярбургу і ў Батайску Растоўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Беларусь атрымала самую нізкую цану на газ з Расіі ў свеце да 2031 года

Беларусь адмовілася будаваць свой порт у Расіі

Пасол Круты ацаніў аб'ём экспарту са страчаных рынкаў

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
6