Лукашэнка аглядае месца для будаўніцтва порта ў Пецярбургу. Фота: president.gov.by

Лукашэнка аглядае месца для будаўніцтва порта ў Пецярбургу. Фота: president.gov.by

«Насамрэч я б цяпер не казаў пра нейкі адзін базавы порт для Беларусі. Сёння мы актыўна выкарыстоўваем інфраструктуру 19 расійскіх партоў: ад Санкт-Пецярбурга да Каспія. І мне такая дыверсіфікацыя, калі шчыра, падабаецца. Безумоўна, нам патрэбныя тэрміналы для экспарту таго ж калію або нафтапрадуктаў, як базавых нашых грузаў, але і тут таксама ёсць некалькі варыянтаў: выкарыстоўваць парты ад Санкт-Пецярбурга да Мурманска … Тое, што мы сёння не складаем яйкі ў адзін кошык і не зацыкліваемся на адным базавым, як вы сказалі, порце — гэта, мусіць, правільная стратэгія, і мы будзем яе падтрымліваць», — сказаў амбасадар.

Ён дадаў, што за паўтара года расійскія парты цалкам замянілі для беларускага экспарту парты, якія раней выкарыстоўваліся ў Балтыі.

Між тым раней не аднойчы Лукашэнка і ўрад абмяркоўвалі пытанне стварэння беларускага порта ў Расіі. 

Лукашэнка з 2020 года рабіў гучныя заявы пра ўласныя парты Беларусі на Балтыцы. 

У чэрвені 2022 года ён нават асабіста наведаў нібыта будаўнічую пляцоўку пад Санкт-Пецярбургам. 

Паводле Лукашэнкі, беларускі порт ствараўся ў прыгарадзе Санкт-Пецярбурга Ламаносаве, на беразе Фінскай затокі. Але праз два месяцы гэтае відэа «Пула Первого» зняпраўдзіў сваёй заявай прэм’ер Раман Галоўчанка. Ён заявіў, што будаўніцтва, магчыма, пачнецца да канца 2022 года.

Яшчэ адзін тэрмінал для беларускіх тавараў планавалі пабудаваць у порце Мурманска, на заходнім беразе Кольскай затокі. 

У маі 2023 года беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка рабіў агляд магчымых пляцовак для порта ў Мурманску. 

«Месцы выдатныя. У прынцыпе, можна пачынаць будаваць. Засталося пару вырашыць пытанняў. […] Сёння-заўтра будзем перамовы праводзіць. Падрыхтуем рашэнне і працягнем», — казаў ён.

Чытайце таксама:

Беларускія парты ў Расіі: усё не так хутка або насамрэч ніколі?

Дзмітрый Круты сказаў, што ў Беларусі неўзабаве будзе ўласны флот. Прынамсі, ён у гэта верыць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?