Марына Золатава. Фота: «Наша Ніва»

Марына Золатава. Фота: «Наша Ніва»

У сакавіку гэтага года Мінскі гарадскі суд асудзіў Марыну Золатаву, экс-галоўную рэдактарку Tut.by, да 12 драконаўскіх гадоў пазбаўлення волі. На такі ж тэрмін асудзілі і генеральную дырэктарку Людмілу Чэкіну.

Блізкія журналісткі расказваюць «Народнай Волі», што яна па-ранейшаму знаходзіцца ў Мінску ў СІЗА і чакае разгляду апеляцыі ў Вярхоўным судзе.

«Марына добра трымаецца ў ізалятары, — кажуць суразмоўцы. — Са слоў тых, хто бачыў яе ў СІЗА, нармальна сябе адчувае і выглядае. Чытае кнігі, якія заказвае ў турэмнай бібліятэцы. Падтрымлівае, наколькі гэта магчыма ў такіх умовах, фізічную форму. У камеры і прагулачным дворыку бегае на месцы, робіць розныя практыкаванні».

Лісты родным даходзяць таксама добра, таму яе дачка Надзея і муж Васіль рэгулярна маюць нейкую інфармацыю.

«На здзіўленне, праблем з перапіскай няма, — дадаюць блізкія журналісткі. — Марына менш піша пра сябе, а больш просіць, каб сям’я распавядала, як у іх навіны, якія поспехі. Яе цікавяць літаральна ўсе падрабязнасці…»

Чытайце таксама:

Дачка Марыны Золатавай пра прысуд: Хтосьці за надуманую справу атрымае зорачку на пагоны. А мая матуля нязломная

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0