Фота: Мінская праўда

Фота: Мінская праўда

Чэкінай далі таксама штраф у 37 тысяч рублёў (тысяча базавых велічынь).

Суд па справе Tut.by пачаўся 9 студзеня і праходзіў у закрытым рэжыме. Абвінавачванымі па ім праходзілі пяць былых работнікаў ТАА «Тут бай медыя»: дырэктар Людміла Чэкіна, галоўны рэдактар Марына Золатава, рэдактар аддзела эканомікі і палітыкі Вольга Лойка, карэспандэнт Алена Талкачова і юрысконсульт Кацярына Ткачэнка. 

Перад судом Талкачова, Лойка і Ткачэнка выехалі за мяжу. Іх абвясцілі ў вышук, а крымінальную справу ў дачыненні да іх выдзелілі ў асобную вытворчасць.

Людміле Чэкінай былі інкрымінаваныя «ўхіленне ад выплаты падаткаў, арганізацыя распальвання сацыяльнай варожасці і варажнечы, а таксама распаўсюд матэрыялаў з заклікамі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».

Фота: БелТА

Фота: БелТА

Марына Золатава абвінавачвалася ў «дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы, распаўсюдзе матэрыялаў з заклікамі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».

Фота: БелТА

Фота: БелТА

Напярэдадні прысуду БТ выпусціла прапагандысцкі фільм пра Tut.by. Супрацоўнікаў партала абвінавацілі ў русафобстве, нагнятанні сітуацыі ў Беларусі ў часе пратэстаў, распальванні варожасці і ўхіленні ад выплаты падаткаў. У сюжэце выкарыстаны інтэрв’ю супрацоўнікаў, якія ў той момант знаходзіліся ў няволі і фактычна былі закладнікамі. У амаль паўтарагадзінным відэа няма ні слова Людмілы Чэкінай і толькі адна цытата Марыны Золатавай, хутчэй за ўсё выразаная з запісаў следчых дзеянняў, дзе яна заяўляе, што партал заўжды трымаўся журналісцкіх стандартаў.

Золатава і Чэкіна прызнаныя палітвязнямі. КДБ уключыў іх у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Разгром Tut.by адбыўся раніцай 18 мая 2021 года, калі сілавікі прыйшлі дадому да некаторых супрацоўнікаў кампаніі і прадстаўнікоў партнёрскіх арганізацый, а таксама ў офісы ў Мінску і абласных цэнтрах.

У той дзень затрымалі 15 чалавек. Але з таго часу большасць фігурантак была вызвалена з-пад варты.

Суддзёй на працэсе выступала Валянціна Зянькевіч. Роля суддзяў на палітычных працэсах чыста намінальная: на тысячах судоў не было ніводнага апраўдальнага прысуду. Тым не менш, Валянціна Зяньковіч здолела праявіць сябе: на час прысуду Золатавай і Чэкінай не знялі з рук кайданкоў.

Чытайце таксама:

Прабабуля і ўнучка ў адным мінскім СІЗА з розніцай у 80 гадоў. Гісторыя прабабулі Марыны Золатавай

Ціханоўская: Супрацоўнікі Tut.by — гонар беларускай журналістыкі

«Публікавалі заведама пазітыўную ацэнку дзеянняў апанентаў улады». Вось у чым вінавацяць Tut.by

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
52