Фота: МУС

Фота: МУС

«Аўтобус вёз турыстаў, сярод якіх у асноўным былі жыхары Магілёва і вобласці, у Санкт-Пецярбург на экскурсію. Усяго ў салоне, акрамя кіроўцы, знаходзіліся 49 чалавек — сем'і, у тым ліку з дзецьмі», — паведаміла Сахарчук.

За рулём аўтобуса знаходзіўся жыхар Магілёва.

Паводле чыноўніцы, цяпер у бальніцы на абследаванні знаходзяцца 3 чалавекі — дзве жанчыны і дзіця. Першапачаткова ва ўстановы аховы здароўя даставілі восем пацярпелых. Пяцёра, у тым ліку кіроўца, ад шпіталізацыі адмовіліся.

ДТЗ здарылася на 93-м кіламетры аўтадарогі М8 Мяжа РФ — Віцебск — Гомель у Віцебскім раёне побач з вёскай Васюты сёння ў 17.40. Турыстычны аўтобус Neoplan, рухаючыся ў спадарожным кірунку, сутыкнуўся з аўтамабілем Nissan, які спыніўся на скрыжаванні.

У выніку аўтобус апынуўся ў правым па ходзе руху кювеце, дзе перакуліўся.

Чытайце таксама:

З’явілася ВІДЭА з месца падзення, імаверна, расійскага вайсковага верталёта пад Баранавічамі

У Чавусах гарэў цэх «Бабулінай крынкі», загінуў галоўны інжынер

У ДТЗ пад Пінскам насмерць разбіўся жыхар Германіі

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1