Аварыя адбылася ў чацвер 22 чэрвеня каля 17:40 на 93-м кіламетры дарогі М-8 Мяжа Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель.

«Кіроўца аўтобуса Neoplan, паводле папярэдняй інфармацыі, здзейсніў спадарожнае сутыкненне з красоверам Nissan, які спыніўся на скрыжаванні для левага павароту», — паведамілі ў ДАІ.

Таксама там удакладнілі, што ад удару аўтобус з'ехаў у кювет, дзе перакуліўся. У момант ДТЗ у салоне знаходзіліся 50 турыстаў.

Па інфармацыі Цэнтра медыцынскага рэагавання Міністэрства аховы здароўя, на месца выехалі шэсць брыгад хуткай дапамогі. Па дапамогу пасля ДТЗ звярнуліся 17 чалавек, якія ад шпіталізацыі спачатку адмовіліся. Аднак адносна шпіталізацыі некаторых пасажыраў настойвалі медыкі, таму ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Віцебска даставілі чатырох чалавек, у тым ліку 16-гадовага падлетка, а ў абласную бальніцу — сем турыстаў, уключаючы 12-гадовае дзіця.

Чытайце таксама:

З’явілася ВІДЭА з месца падзення, імаверна, расійскага вайсковага верталёта пад Баранавічамі

У Чавусах гарэў цэх «Бабулінай крынкі», загінуў галоўны інжынер

У ДТЗ пад Пінскам насмерць разбіўся жыхар Германіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
1