«Вы, думаю, здагадваецеся, хто ўзарваў Кахоўскую ГЭС. Кажуць, на злодзеі і шапка гарыць. Хто першым пра гэта закрычаў? — задаў пытанне Лукашэнка. — Зразумела, што ўкраінскаму боку трэба было схаваць тры дні «контрнаступу», дзе амаль дзве сотні бронемашын знішчылі і больш за 2 тысячы чалавек загінулі (Лукашэнка распаўсюджвае інфармацыю Мінабароны РФ — НН). Таму Кахоўка, Кахоўка, а пра тое [страты пры спробе контрнаступлення] ніхто не кажа. А гэта ж усё відаць», — сказаў Лукашэнка.

«І вы бачыце, якую акуратную, асцярожную пазіцыю занялі ЗША, — працягнуў Лукашэнка. — Абавязаны аддаць ім належнае. Яны адразу сказалі: «Мы пакуль не можам сказаць, хто гэта зрабіў. Мы павінны разабрацца». Падумайце, з чаго б гэта?»

У ноч на 6 чэрвеня выбухам была знішчаная Кахоўская ГЭС. Сотні мястэчак аказаліся ў зоне затаплення. Пачалася эвакуацыя жыхароў небяспечных раёнаў.

Кіеў і Масква вінавацяць адно аднаго. Белы дом заявіў, што РФ адказная за разбурэнне Кахоўскай ГЭС: яе разбурэнне было б немагчымым, калі б расійская армія не ўварвалася ва Украіну.

Чытайце таксама:

ІSW спрагназаваў, як падрыў Кахоўскай ГЭС паўплывае на ўкраінскі контрнаступ

Больш чым праз суткі Пуцін даручыў МНС арганізаваць дапамогу жыхарам Херсонскай вобласці ў зоне затаплення

РФ адказная за разбурэнне Кахоўскай ГЭС — Белы дом

Клас
3
Панылы сорам
12
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
39