Салдата тэрміновай службы даставілі ў вайсковы шпіталь з часткі на Фолюша. Сяржант атрымаў цяжкія траўмы на вучэннях.

Паводле афіцыйнай версіі ўпраўлення Заходняга аператыўнага камандавання, агучанай ў панядзелак 17 лістапада, у часе стрэлу танкавага гранатамёта дваццацігадовы камандзір аддзялення знаходзіўся за гранатамётам на небяспечнай адлегласці. З-за гэтага гарачы выхлап і пыж вылецелі яму ў твар. У вайсковай часці лічаць, што салдат парушыў правілы бяспекі на стрэльбах.

Хлопцу зрабілі аперацыю на сківіцы. У яго абпаленая шыя. Як растлумачыў начальнік медыцынскай часці ваенна-медыцынскага цэнтра №1134 Аляксандр Машчэнка, сёння стан салдата ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Ці мае патрэбу пацыент у пластычнай аперацыі, пакажа час.

«Вечерний Гродно»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0