Зяленскі і марскія пехацінцы. Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Зяленскі і марскія пехацінцы. Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

«Нашы абаронцы. Франтавы ўчастак. Сёння я тут, каб павіншаваць нашых воінаў з іх днём марской пяхоты ВМС УСУ. Слава кожнаму і кожнай, хто абараняе Украіну», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Дзе менавіта на перадавой пабываў прэзідэнт Украіны, не адзначаецца.

22 мая Зяленскі запісаў відэазварот да ўкраінцаў у дарозе. 21 мая Зяленскі быў у Японіі на саміце G7, дзе правёў сустрэчы з міжнароднымі партнёрамі Украіны. У прыватнасці, з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, нагадвае «Украінская праўда».

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1