Кэры і Борыс Джонсаны. Фота: інстаграм Кэры Джонсан
Кэры Джонсан, жонка былога брытанскага прэм'ер-міністра Борыса Джонсана, абвясціла, што цяжарная трэцім дзіцем.
У інстаграме 35-гадовая экаактывістка напісала: «Новы член каманды з'явіцца ўсяго праз некалькі тыдняў».
У пары ўжо ёсць двое дзяцей — Уілфрэд, які нарадзіўся ў красавіку 2020 года, і Ромі, якая нарадзілася ў снежні 2021 года. Апошняе публічнае з'яўленне Джонсанаў было на каранацыі караля ў Вестмінстэрскім абацтве, куды яны прыбылі поплеч.
58-гадовы Джонсан стане бацькам восьмы раз. У яго двое дзяцей ад цяперашняй жонкі, чацвёра дзяцей ад другой жонкі і, прынамсі, адно дзіця ад рамана на баку.
Чытайце таксама:
«Назваў Эманюэля словам з чатырох літар, першая — «С». Борыс Джонсан моцна вылаяўся на Макрона
Фінская прэм'ерка, якая нядаўна прайграла выбары, разводзіцца з мужам





