Сана Марын і Маркус Райканен на прыёме ў гонар Дня незалежнасці Фінляндыі 6 снежня 2022 года. Фота: Benjamin Suomela / Yle

Сана Марын і Маркус Райканен на прыёме ў гонар Дня незалежнасці Фінляндыі 6 снежня 2022 года. Фота: Benjamin Suomela / Yle

Марын і Райканен пажаніліся крыху менш за тры гады таму, у пачатку жніўня 2020 года. Вяселле адсвяткавалі ў рэзідэнцыі Кесяранта.

Увогуле ж пара пазнаёмілася, калі ім было па 18 гадоў. Усяго ж Сана і Маркус былі разам каля 19 гадоў. 

Былому футбалісту, а цяпер бізнэсоўцу Маркусу Райканену 37 гадоў. Ён аднагодак Марын.

Сана Марын адзначыла, што яны з хутка ўжо былым мужам па-ранейшаму застаюцца добрымі сябрамі і любячымі бацькамі.

37-гадовая Сана Марын пакуль яшчэ выконвае абавязкі прэм'еркі Фінляндыі, але неўзабаве мусіць гэтую пасаду пакінуць, бо яе Сацыял-дэмакратычная партыя на парламенцкіх выбарах 2 красавіка заняла толькі трэцяе месца. Прашэнне аб адстаўцы яна падала адразу пасля падвядзення вынікаў выбараў.

Увогуле ж Сана Марын узначаліла ўрад у канцы 2019 года ва ўзросце ўсяго 34 гады, стаўшы тады наймаладзейшай з кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ва ўсім свеце. Ды нават і цяпер, праз тры гады, яна ўваходзіць у пяцёрку самых «юных».

За час прэм'ерства Сана Марын стала вядомай не толькі на радзіме, але і ва ўсім свеце, бо часта праз свае свабодныя норавы і паводзіны рабілася гераіняй свецкай хронікі.

Чытайце таксама:

36-гадовая прэм'ерка Фінляндыі ўзарвала інтэрнэт міні-шортамі. Расказваем пра яе

Фінская прэм'ерка Сана Марын стала зоркай. А што вядома пра яе мужа?

Прэзідэнтка Еўракамісіі і прэм'ерка Фінляндыі расказалі, як змагаюцца з сэксізмам

Прэм'ерка Фінляндыі здала тэст на наркотыкі, і ў яе ўсё добра

Клас
10
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
16
Абуральна
1