«Бахмут застаецца эпіцэнтрам баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны… У ходзе баёў нашы падраздзяленні, нягледзячы на тое, што няма цяпер перавагі ў асабовым складзе, снарадах і тэхніцы, працягваюць прасоўвацца на флангах. Адлегласць за суткі ад 150 да 1700 м удалося нам прайсці».

Ён дадаў, што акупанты вымушаныя бегчы, калі «ім добра насыпаюць».

У той жа час Чараваты адзначыў, што праціўнік усё ж спрабуе ўзяць амаль цалкам знішчаны ім жа Бахмут.

У прыватнасці, расіяне 487 разоў ударылі са ствольнай і рэактыўнай артылерыі па ўкраінскіх пазіцыях. Таксама адбылося 25 баявых сутыкненняў, 6 авіяналётаў.

Абаронцы ў баях знішчылі 130 акупантаў і 4 узялі ў палон. Яшчэ 145 захопнікаў атрымалі раненні.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1