Абмежаванне — гэта значыць, што наведваць лясы можна, але заязджаць на машыне і разводзіць вогнішча нельга.

Адразу сем узгаранняў адбылося ў лясным фондзе Мінлясгаса 9 мая, паведамляе міністэрства.

Неасцярожнае абыходжанне з агнём, выкліканае славутым «чалавечым фактарам», па-ранейшаму асноўная прычына ўзнікнення пажараў, падкрэслівае Мінлясгас.

У святочны дзень узгаранні былі зафіксаваныя ў Целяханскім, Драгічынскім, Мінскім (двойчы), Старадарожскім, Чэрвеньскім і Лоеўскім лясгасах. Яны хутка былі патушаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0