Фота: pixabay.com

Аўтары законапраекта прапануюць, каб усе, хто вучыцца бясплатна за кошт дзяржбюджэту, як мінімум тры гады адпрацавалі па размеркаванні. Былыя студэнты будуць працаваць па размеркаванні ў тых рэгіёнах, дзе ёсць кадравы дэфіцыт.

«Гэты законапраект дазволіць гарантавана забяспечыць маладых спецыялістаў працай на тэрмін не менш за тры гады па завяршэнні навучання, што ў сваю чаргу будзе спрыяць кадраваму забеспячэнню прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу і прыярытэтных галін эканомікі нашай краіны», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекта.

У выпадку адмовы студэнт павінен пакрыць дзяржаве выдаткі на навучанне. Падобная сістэма існуе і ў Беларусі.

Чытайце таксама:

У Пінску маладым спецыялістам-праграмістам прапанавалі заробак 255 рублёў

Хлопец трапіў на размеркаванне ў раёнку ў Чавусы: Далі кватэру. Ёсць туалет, душа пакуль, праўда, няма

Міністр адукацыі расказаў, ці будуць размяркоўваць платнікаў

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2