Як распавяла жанчына, яе сын паступіў у каледж пасля заканчэння 9-га класа. Першыя тры гады — атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, яшчэ 2,5 года — навучанне спецыяльнасці. Сын вучыўся бясплатна, і ў гэтым годзе ў яго размеркаванне.

У каледжы прапанавалі некалькі варыянтаў працаўладкавання.

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што жыллё (пакой або месца ў інтэрнаце) даецца практычна ва ўсіх варыянтах. А вось зарплата паказаная не ўсюды.

Так, ёсць варыянты з адносна прыстойнай зарплатай. Напрыклад, у аграгарадку Ржаўка ў Магілёўскай вобласці тэхніку-праграмісту абяцаюць 500 рублёў. На 100 рублёў большая зарплата ў аператара ЭВМ у Жыдчы. Тэхніку-праграмісту ў Сінкевічах Лунінецкага раёна за месяц заплацяць 700 рублёў.

Але ў двух выпадках зарплату цяжка апісаць цэнзурнымі словамі.

Ацаніце самі: маладому спецыялісту прапануюць папрацаваць два гады ў Бераставіцкай райбальніцы тэхнікам-праграмістам за заробак 255,31 рубля на месяц. Або інжынерам-праграмістам у Лельчыцкім каледжы — за 256,52 рубля.

Каб атрымаць свабоднае размеркаванне, трэба кампенсаваць выдаткі за навучанне. А гэта за першую прыступку — 6765 рублёў, за другую — 9530 рублёў. Агулам каля 16295 рублёў. Гэтыя сумы былі на момант паступлення ў каледж. І, хутчэй за ўсё, іх яшчэ праіндэксуюць.

«Першае працоўнае месца, вядома ж, выдатна, але не з месячнай зарплатай у 255 рублёў. Такую зарплату лічу неадэкватнай», — рэзюмавала пінчанка.

Клас
5
Панылы сорам
21
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
9