Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач. Фота: БАЖ

Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач. Фота: БАЖ

У Камітэт ААН па правах чалавека праз сваіх прававых адвакатаў звярталіся Таццяна Смоткіна, Зміцер Лупач (праваабаронца Павел Левінаў), Тамара Шчапёткіна і Ларыса Шчыракова (праваабаронца Леанід Судаленка).

Сутнасць іх скаргі палягала ў тым, што Беларусь парушыла правы журналістаў на свабоду выказвання думкі. Краіна прыцягнула гэтых журналістаў да адказнасці і наклала на ўсіх адміністрацыйныя штрафы быццам за распаўсюджванне прадукцыі СМІ без адпаведнай акрэдытацыі.

14 сакавіка 2023 года Камітэт разгледзеў іх скаргі па сутнасці.

У Камітэце адзначылі, што частка трэцяя артыкула 19 Пакта дазваляе абмежаванні свабоды выказвання меркаванняў, у тым ліку свабоды выказвання і распаўсюджання інфармацыі і ідэй толькі ў той ступені, у якой гэта прадугледжана законам, і толькі калі яны неабходныя для павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб; або для абароны нацыянальнай бяспекі ці грамадскага парадку, ці здароўя і маральнасці насельніцтва.

Тамара Шчапёткіна. Фота: БАЖ

Тамара Шчапёткіна. Фота: БАЖ

Любое абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў не павінна насіць празмерны характар, гэта значыць, павінна быць найменш навязлівым сярод мер, якія могуць дасягнуць адпаведнай абароны функцыі, і прапарцыянальным інтарэсам, якія трэба абараняць.

Камітэт прапанаваў Беларусі прадэманстраваць, што абмежаванні правоў журналістаў у адпаведнасці з артыкулам 19 Пакта былі неабходнымі і прапарцыянальнымі. На што атрымаў адказ ад уладаў Беларусі, што ўсе журналісты быццам бы парушылі ўнутрыбеларускі Закон аб СМІ і працавалі без акрэдытацыі.

Камітэт звярнуў увагу на тое, што ў дадзеным выпадку да аўтараў былі прымененыя адміністрацыйныя пакаранні: буйныя штрафы на падставе Закона аб СМІ, які цягне за сабой забарону ажыццяўляць журналісцкую дзейнасць у Беларусі з далейшай публікацыяй у замежных СМІ без акрэдытацыі ў якасці прадстаўніка замежных СМІ.

У гэтай сувязі Камітэт па правах чалавека звяртае ўвагу на артыкул 34 Канстытуцыі Беларусі аб свабодзе меркаванняў і іх выказвання, дзе Камітэт прама сцвярджае, што агульныя дзяржаўныя сістэмы рэгістрацыі або ліцэнзавання журналістаў не сумяшчальныя з часткай 3 артыкула 19 Пакта.

Абмежаваныя схемы акрэдытацыі дапушчальныя толькі пры неабходнасці прадастаўлення журналістам прывілеяванага доступу да пэўных падзей.

Ларыса Шчыракова. Фота: БАЖ

Ларыса Шчыракова. Фота: БАЖ

Як зазначае Камітэт, пакаранні ўладамі Беларусі журналістаў грунтаваліся на ўнутраным праве. Аднак ні дзяржава-ўдзельнік, ні нацыянальныя суды не далі тлумачэнняў таго, чым такія абмежаванні былі апраўданыя ў адпаведнасці з умовамі неабходнасці і прапарцыянальнасці, як выкладзена ў частцы 3 артыкула 19 Пакта, і ці накладзеныя пакаранні (г.зн. адміністрацыйныя штрафы), нават калі грунтаваліся на законе, былі неабходныя і прапарцыйныя і ў адпаведнасці з любой з законных мэтаў, пералічаных у згаданым палажэнні. Таму ён робіць выснову, што правы аўтараў у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 19 Пакта былі парушаныя.

Такім чынам, Беларусь абавязаная прыняць адпаведныя меры для кампенсацыі прызначаных журналістам штрафаў ды іншых судовых выдаткаў, панесеныя аўтарамі ў сувязі з нацыянальным разбіральніцтвам. Дзяржава таксама абавязана прыняць усе неабходныя меры для прадухілення падобных парушэнняў, якія могуць адбыцца. У сувязі з гэтым Камітэт адзначае, што меў справу з падобнымі зваротамі ў дачыненні да тых жа законаў і практыкі дзяржавы-ўдзельніцы, таму Беларусь павінна перагледзець сваю нарматыўную базу, у прыватнасці Закон аб сродках масавай інфармацыі, у адпаведнасці з яго абавязкам па артыкуле 2 Пакта з мэтай забеспячэння поўнага карыстання правамі, прадугледжанымі артыкулам 19 Пакта.

Камітэт па правах чалавека спадзяецца атрымаць ад Беларусі на працягу 180 дзён інфармацыю аб прынятых мерах.

Чытайце таксама:

Журналістка Ларыса Шчыракова за кратамі адзначае 50-годдзе

«Не за гарамі той час, калі беларусы змогуць жыць шчасліва». Марына Золатава напісала ліст з турмы

Журналісту Паўлу Падабеду прыпісваюць «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3