Як пішуць расійскія СМІ, гэтыя людзі павінны або стаць грамадзянамі Расіі, ці заявіць пра сваё жаданне захаваць наяўнае ў іх грамадзянства і адмовіцца прыносіць прысягу расійскага грамадзяніна.

Згодна з указам, людзі, якія адмовяцца стаць расіянамі, захаваюць права знаходзіцца па месцы жыхарства да 1 ліпеня 2024 года, а пасля яны будуць лічыцца іншаземцамі. Пры гэтым калі такія людзі будуць пагражаць «нацыянальнай бяспецы», планаваць «экстрэмісцкія і тэрарыстычныя злачынствы», то яны могуць быць выдвараныя. На якую менавіта тэрыторыю іх збіраюцца выдвараць, ва ўказе не ўдакладняецца.

Увосень 2022 года расійскія ўлады заявілі аб анексіі чатырох украінскіх абласцей (Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай), часткова кантраляваных расійскай арміяй. Але амаль ніхто ў свеце гэтага афіцыйна не прызнае.

Чытайце таксама:

«Ты ж мужык. Будзь ім». У прапагандысцкім роліку Мінабароны Расіі з Z-рэкламай службы па кантракце зняўся беларус

Гісторык: Перспектывы спынення баёў залежаць ад таго, калі народ Расіі зразумее, што краіна не можа выйграць

У Расіі будуць саджаць і штрафаваць за карты, дзе анексаваныя рэгіёны Украіны не пазначаныя тэрыторыяй Расіі

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
41