Паведамляецца, што 69-гадовай беларускай пенсіянерцы, якая жыве ў Мар'інай Горцы, патэлефанавалі 1 лютага нібыта са «службы бяспекі банка». Ашуканцы сказалі, што хочуць папярэдзіць жанчыну пра тое, што невядомыя спрабуюць узламаць рахунак яе банкаўскай карты.

Беларуска спалохалася і паверыла кожнаму слову махляроў, а таксама расказала, што акрамя гэтай банкаўскай карты мае і іншыя дэпазітныя рахункі на буйныя сумы.

Махляры «працавалі» з пенсіянеркай амаль 3 месяцы, пастаянна вялі з ёй тэлефонную перапіску. Увесь гэты час беларуска выконвала ўсе іх указанні. Яна паставіла на свой смартфон вірусную праграму аддаленага доступу, назвала лагін і пароль ад інтэрнэт-банкінга. У выніку ашуканцы змаглі выкрасці ў пенсіянеркі амаль 157 тысяч рублёў.

Калі жанчына заўважыла, што страціла ўсе свае ашчаджэнні, яна звярнулася ў міліцыю. Там выявілі, што махляры тэлефанавалі пацярпелай з нумара, які належыць сотаваму аператару Мексікі. Па гэтым факце завялі крымінальную справу за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, здзейснены ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 212 Крымінальнага кодэкса Беларусі). 

Чытайце таксама:

Тэлефонныя аферысты прыдумалі новы хітрык

Жанчына з Браслава паверыла ашуканцам і страціла 200 тысяч даляраў

Мінчук увёў у браўзеры запыт «інтэрнэт-банкінг», перайшоў па першай спасылцы — і страціў 87,5 тысячы рублёў

Клас
4
Панылы сорам
26
Ха-ха
13
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
4