Імёны і прозвішчы новых палітвязняў — Уладзіслаў Сёмуха, Віктар Жаваранак, Аліна Горава, Андрэй Сініца, Галіна Смірнова, Павел Кучаравенка, Дар’я Іксанава, Дзяніс Анцілеўскі, Дзмітрый Палтарак.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі — глядзіце тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Агульная колькасць палітвязняў дасягнула 1494 чалавек і з мінулага разу нават паменшылася на 4 чалавекі (14 красавіка агульная колькасць прызнаных палітвязняў была 1498). Апошнім часам агульны рост не вельмі вялікі, але не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі памяншаюцца, — проста паралельна з новымі пасадкамі па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых зняволеных, якія цалкам адбылі свае тэрміны. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама: 

Качанава дала Шведу грамату за «забеспячэнне правоў і свабод» і пажадала далейшых поспехаў

Што за кабінеты, дзе прапагандысты запісваюць інтэрв'ю з затрыманымі?

«Сказалі проста ў твар, хто мяне здаў». Былыя палітвязні расказваюць, як сукамернікі становяцца стукачамі і ці ёсць даносчыкі сярод палітычных

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2