Дамантас і Шашана. Фота з інстаграма

Дамантас і Шашана. Фота з інстаграма

«Насамрэч, мы не казалі пра гэта публічна. Ён любіць юдаізм і вельмі хоча быць яго часткай», — сказала яго жонка Шашана Розэн, паведамляе Delfi.lt.

Дамантас рэгулярна займаецца праз Zoom з рабінам Эрэзам Шэрманам з Сінайскага храма ў Лос-Анджэлесе. Шэрман заявіў, што баскетбаліст сур'ёзна гатовы больш даведацца пра юдаізм. І хоць Сабоніс прысвяціў сябе вучобе, яго жонка сказала, што з-за працы ён не можа ўзяць на сябе абавязацельствы выконваць усе патрабаванні рэлігіі.

«Ён павінен лётаць і рабіць усё гэта, але ён працягвае вучыцца. Мы выконваем Песах, мы выконваем шабат. Мы не сядаем за руль і кожны тыдзень ядзім спецыяльную вячэру на шабат», — сказала Розэн.

Дамантас і Шашана пажаніліся ў жніўні 2021 года. 

Красоўкі Майкла Джордана прададзены за 2,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд

Хакейнае «Дынама» і зборную Беларусі ўзначаліў расіянін

Крэйг Вудкрафт больш не будзе трэніраваць хакейнае «Дынама». Ягоная кар'ера ў Мінску скончылася паразай ягонай каманды ў гульні з Лукашэнкам

Клас
7
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
11
Сумна
1
Абуральна
2