45-гадовы Аляксандр Тарасенка — былы праваслаўны іераманах гомельскага Свята-Мікольскага манастыра, які да свайго арышту працаваў кіроўцам-дальнабойнікам.

Ён быў затрыманы 23 сакавіка і атрымаў 14 сутак арышту, але пасля іх не выйшаў на волю. Ён быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА-3 Гомеля па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Яму можна напісаць ліст на адрас:

СІЗА №3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1а,

Тарасенку Аляксандру Міхайлавічу.

У Гомелі затрымалі былога манаха Аляксандра Тарасенку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
16