Фота: E. Blaževič / LRT

Фота: E. Blaževič / LRT

Паводле літоўскіх законаў, грамадзяне дзяржаў — членаў Еўрапейскага саюза, якія маюць часовы дазвол на жыхарства ў Літве, маюць права галасаваць на выбарах у муніцыпальныя рады і на выбарах мэраў. Грамадзяне іншых краін з пастаянным дазволам на жыхарства ў Літве маюць права абіраць мясцовыя органы ўлады.

Увогуле, на літоўскіх муніцыпальных выбарах у гэтым годзе маглі прагаласаваць больш за 21 тыс. грамадзян замежных дзяржаў — гэта прыкладна на 5 тыс. больш, чым чатыры гады таму. Але скарысталася гэтым правам толькі пятая частка — амаль 4,3 тысячы замежнікаў. Палова з іх — грамадзяне Расіі і Беларусі.

Грамадзяне Расіі з пастаянным дазволам на жыхарства ў Літве склалі амаль траціну тых, хто прагаласаваў, іх было 1685 чалавек. Грамадзян Беларусі, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, аказалася 582.

Па словах старшыні камітэта Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) Лаўрынаса Кашчунаса, гэтая статыстыка пакуль не сведчыць аб якіх-небудзь патэнцыйных пагрозах, але, па яго словах, гэты аспект варта ацэньваць з прыцэлам на будучыню.

«Гэта муніцыпальныя выбары. Але калі гаворка ідзе пра тых, хто з'яўляецца або стане грамадзянінам Літвы і зможа галасаваць у Сейме і на прэзідэнцкіх выбарах, мы заўсёды павінны задавацца пытаннем, ці не маглі такія працэсы, якія фармуюцца на выбарах у мясцовыя органы ўлады ў пэўных рэгіёнах, быць важкім фактарам на нашых агульнанацыянальных выбарах», — сказаў дэпутат.

Чытайце таксама:

Абмежаванні для беларусаў і расіян у Літве плануюць пакінуць у сіле, але не ўсе

Дарадца прэзідэнта Літвы пра абмежаванні для беларусаў: Падчас вайны гэта неабходна

Сёння мясцовыя выбары ў Літве. Галасаваць могуць і эмігранты. Але ці варта беларусам галасаваць?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0