Выйшаў паэтычны трыб'ют Анатолю Сысу, зборнік вершаў, прысьвечаны творцу, чыёй асобна ўзятай пухкай душы было зацесна ў гэтым няўтульна-прыземленым сьвеце-камуналцы.

У культурных каардынатах Сыс — кропка зборкі пакаленьня «Тутэйшых». Ён — ікона, і таму як вынік, ягоныя жыцьцё і сьмерць — крыніца натхненьня, мала не абавязковая тэма паэтычных практыкаваньняў для цэлага шэрагу айчынных паэтаў. Вось жа, Анатолю Сысу даюць павагу: Рыгор Барадулін, Адам Глобус, Алег Мінкін, Леанід Галубовіч і Міра Лукша.

Ягамосьць: вершы-прысвячэньні Анатолю Сысу (бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»). уклад Сяржук Сыс. — Мінск: Медысонт, 2009. — 80 ст. 200 ас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?