Фота: Rodrigo Abd / AP

 Фота: Rodrigo Abd / AP

У ААН пацвердзілі гібель 3664 мужчын, 2173 жанчын, 260 хлопчыкаў і 203 дзяўчынак, пол 31 дзіцяці і 1900 дарослых пакуль не ўстаноўлены.

Па даных арганізацыі, 17619 ахвяр (6372 загінулыя і 11247 параненых) знаходзіліся на тэрыторыі, якая на момант расійскага ўварвання кантралявалася Украінай.

У ААН падкрэслілі, што рэальная колькасць ахвяр значна вышэйшая, паколькі атрыманне інфармацыі з некаторых месцаў, дзе ішлі інтэнсіўныя баявыя дзеянні, зацягнулася, і многія паведамленні яшчэ не пацверджаныя. Гэта тычыцца, напрыклад, Марыупаля, Лісічанска, Папаснай і Севераданецка, дзе ёсць шматлікія ахвяры сярод цывільнага насельніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?