Фота ілюстрацыйнае
Па інфармацыі выдання, 59-гадовага бізнэсмена знайшлі без прытомнасці ўчора каля 23.00 у яго доме ў катэджным пасёлку ў Падмаскоўі. Выратаваць мужчыну не ўдалося.
Прычыны і абставіны гібелі бізнэсмена не паведамляюцца, але сцвярджаецца, што ў яго смерці нібыта няма крымінальнага следу.
Вячаслаў Раўнейка — выпускнік МДІМА, працаваў у фірме «Саюзнафтаэкспарт», нейкі час — у Бельгіі. У 2000 годзе з Леанідам Дзячэнкам — на той момант мужам дачкі экс-прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына Таццяны Дзячэнка — заснаваў кампанію Urals Energy N. V., быў таксама саўладальнікам бельгійскай нафтатрэйдынгавай кампаніі Nafta (B) N. V. і гендырэктарам Міжрэгіянальнага паліўнага саюза.
Расійскія СМІ раней пісалі, што падчас працы ў Бельгіі Раўнейка мог быць добра знаёмы з цяперашнім кіраўніком замежнай разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным, ды і сам мог мець сувязі з гэтай самай разведкай.
У апошні год навіны пра тое, што ў Расіі пры цьмяных абставінах гінуць, паміраюць ці канчаюць жыццё самагубствам былыя ці цяперашнія чыноўнікі, сілавікі ці буйныя бізнэсмены, прыходзяць дастаткова рэгулярна.