Фота: Dmitry Lovetsky, AP

Фота: Dmitry Lovetsky, AP

Уладзімір Пуцін 21 лютага прысвоіў 53-й зенітна-ракетнай брыгадзе ганаровы статус «гвардзейская». Адпаведны ўказ быў апублікаваны на расійскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Ва ўказе напісана, што гэтая брыгада «праявіла масавую гераічнасць і адвагу ў адстойванні дзяржаўных інтарэсаў Айчыны і яе абароне ва ўмовах узброеных канфліктаў».

Пры гэтым Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ў мінулым годзе пацвердзіў, што менавіта 53-й брыгадзе належаў зенітна-ракетны комплекс «Бук», пры дапамозе якога сепаратысты непрызнанай «ДНР» у 2014 годзе ў небе над Украінай збілі грамадзянскі самалёт Boeng 777 малайзійскіх авіяліній.

Тады пры крушэнні рэйса MH17 загінулі ўсе пасажыры і члены экіпажа — агулам 298 чалавек, з якіх 196 былі грамадзянамі Нідэрландаў. Вінаватыя ў гэтай трагедыі да гэтага часу не прыцягнутыя да адказнасці і пражываюць на волі ў Расіі.

Нагадаем, што раней у міжнародным судзе была прадстаўлена злітая тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з адным з тагачасных лідараў сепаратыстаў на Данбасе, што даказала непасрэдную сувязь Расіі з развязваннем канфлікту ва Украіне.

Чытайце яшчэ:

«Мы хацелі б, каб суд быў у Гаазе». Зяленскі і прэм'ер Нідэрландаў абмеркавалі стварэнне спецтрыбунала па расійскай агрэсіі

«Гэта гістарычнае права Расіі — быць моцнай». Пуцін выступіў з пасланнем 

Франак Вячорка: Вайна не скончыцца, пакуль не скончыцца гібрыдная акупацыя Беларусі 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5