«У гэтай кватэры мы з Сяргеем і нашымі дзецьмі правялі шмат добрых і радасных дзён. Як бы гэтыя людзі ні стараліся пазбавіць нас сям'і, любові і памяці, у іх не выйдзе — кожны момант шчасця застаецца з намі, — кажа Ціханоўская. —

Ну, а рэжым ужо апусціўся да марадзёрства і бандытызму. Вось у што ператвараюцца палітыкі, якія страцілі легітымнасьць: дзеля выжывання яны ідуць на ваенныя злачынствы, упякаюць нявінных людзей у турмы, адпраўляюць іх дзяцей у дзіцячыя дамы, крадуць маёмасць, грамяць дамы.

Гэта не мае нічога агульнага з тым, якога жыцця заслугоўваюць беларусы — і якім стане будучыня нашага народа: мірнай, бяспечнай і абароненай сапраўдным законам.

Да таго ж і мы, і суседзі, і ўсе вакол ведаюць, чый гэта дом. І калі гэтая кватэра дастанецца камусьці з рэжыму — уяўляю, як ім будзе жыць у гасцях у Сяргея Ціханоўскага».

Трохпакаёвая кватэра на праспекце Незалежнасці, 137/2 аформленая на Сяргея Ціханоўскага. 

Пачатковая цана лота — 214 860 рублёў.

У жылля ёсць «абмежаванні ў распараджэнні нерухомай маёмасцю», якія, як абяцаюць прадаўцы, «будуць знятыя аддзелам прымусовага выканання па выніках продажу лота». Таксама «ў кватэры маюцца зарэгістраваныя асобы, у тым ліку непаўналетнія».

На продаж выставілі кватэру Ціханоўскіх

Клас
22
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
53