Фота: Libkos / AP

Фота: Libkos / AP

«Мы зносім перад сабой усё, што праціўнік можа выкарыстоўваць як сховішча, і таму такія наступствы. Вопыт баёў у Марыупалі паказаў, што дастаткова пары пісьменна арганізаваных узводаў, каб трымаць батальён. Каб трапіць у будынак і праводзіць у ім зачыстку — да будынка яшчэ трэба падысці», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

«Праціўнік косіць агнём штурмавікоў на падыходах, і толькі адно выйсце — зносіць гэты будынак да нейкай там маці хоць чым. Цяпер гэты недагорад Вуглядар чарговы раз дэманструе маю рацыю. Нагадаю, што ў першы дзень вырашальнага наступу на Севастопаль немцы патрацілі чатыры тысячы тон снарадаў. Калі мы хочам узяць Вуглядар — нам нічога не застаецца, акрамя як зносіць перад сабой усё. Але чым? Пакуль не знясём — класці асабісты склад у беспаспяховых спробах адваяваць хоць кавалак — няправільна», — задаецца пытаннем ён.

На пачатку лютага Расія зрабіла чарговую спробу штурмаваць Вуглядар, але страціла як мінімум 71 адзінку тэхнікі, у тым ліку дзясяткі танкаў, і, імаверна, сотні марскіх пехацінцаў Ціхаакіянскага флоту забітымі і параненымі.

Аляксандр Хадакоўскі здрадзіў Украіне і перайшоў на бок Расіі ў 2014 годзе. На той момант ён камандаваў данецкім атрадам «Альфа» Службы бяспекі Украіны. У 2022 годзе гэты 50-гадовы афіцэр удзельнічаў у штурме Марыупаля, падчас якога загінулі, па розных ацэнках, або тысячы, або дзясяткі тысяч жыхароў гэтага горада на беразе Азоўскага мора.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
108