Раней планавалася ўвесці еўра з 1 студзеня 2024 года, аднак цяпер, са слоў Велкавай, гэтая дата больш не з'яўляецца актуальнай.

Прычынай адтэрміноўкі стала непрыняцце парламентам неабходных заканадаўчых змяненняў, у прыватнасці меры па барацьбе з адмываннем грошай, таксама Балгарыя не адказвае крытэрыю ўзроўню інфляцыі, заявіла Велкава.

Міністр дадала, што еўрапейскія партнёры лічаць, што Балгарыя спазнілася з прыняццем заканадаўства.

З 1997 года Балгарыя прытрымліваецца строгага рэжыму эканоміі, у адпаведнасці з якім нацыянальная валюта, леў, прывязаная да еўра па фіксаваным курсе.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0