Алег Ніколенка. Фота «РБК-Украіна»
Пры гэтым ён адзначыў, што Расія ўсяляк спрабуе ўцягнуць Беларусь у непасрэдную вайну.
«Украіна перасцерагае Мінск ад любых магчымых далейшых агрэсіўных планаў. Са свайго боку, пацвярджаем адсутнасць якіх-небудзь агрэсіўных намераў у дачыненні да Беларусі», — заявіў Ніколенка.
Паводле яго слоў, Украіна гатовая да любога развіцця падзей і будзе дзейнічаць выключна рэалізуючы права на самаабарону, прадугледжанае Статутам ААН.
«Сілы абароны і ўрад маюць выразны план дзеянняў на выпадак узмацнення пагрозы з боку Беларусі», — адзначыў Нікаленка.
Паводле звестак аналітыкаў ISW, малаверагодна, што расійскія войскі цяпер плануюць аднавіць новы наступ на поўнач Украіны з боку Беларусі. Зрэшты, спецыялісты не выключаюць такога сцэнарыя восенню 2023 года.