Расійскае МЗС аб'явіла аб паніжэнні ўзроўню дыпламатычных адносін з Эстоніяй. Зроблена гэта было нібы ў адказ на скарачэнне колькаснага складу расійскай амбасады ў Таліне. Амбасадары дзвюх краін будуць адкліканы.

Адпаведнае патрабаванне 23 студзеня было выказана паслу Эстоніі ў РФ Маргусу Лайдры. Ён мусіць з'ехаць з краіны да 7 лютага.

Нагадаем, што не без таго напружаныя адносіны паміж Эстоніяй і Расіяй рэзка абвастрыліся з-за пачатку вайны ва Украіне 24 лютага мінулага года. 

Эстонія разам са сваімі саюзнікамі па ЕС і НАТА актыўна падтрымлівае Украіну і ўводзіць сур'ёзныя абмежаванні ў адносінах да Расіі.

У прыватнасці, Эстонія з'яўляецца першай краінай у Еўропе, якая пагадзілася перадаць замарожаныя расейскія актывы Украіне, што з'яўляецца беспрэцэдэнтным з пункту гледжання міжнароднага права.

Чытайце яшчэ:

У Крамлі патлумачылі, чаму працягвае дзейнічаць указ пра «частковую мабілізацыю»

Італія паставіць Украіне зенітны комплекс, здольны збіваць балістычныя ракеты. Расказваем пра яго 

Украінскі генштаб ускосна пацвердзіў паўакружэнне Бахмута 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру