Фота: wikimedia.org

Фота: wikimedia.org

Паводле інфармацыі часопіса La Repubblica, на наступным тыдні Італія прыме шосты пакет вайсковай дапамогі для Украіны. Першапачаткова ў яго павінны былі ўваходзіць больш танныя і простыя ЗРК Aspide, аднак у гэты момант у яго пагадзіліся дадаць сістэмы SAMP/T.

Міністр замежных спраў Італіі Антоніа Таяні ў інтэрв'ю Corriere della Sera заявіў, што перамовы па гэтым пытанні вядуцца з Францыяй. Пра тэрміны перадачы комплексу пакуль не гаворыцца.

«Рыхтуецца шосты пакет, які ўключае сістэмы СПА. Міністр Кулеба падзякаваў за аказаную падтрымку, а я паўтарыў, што яна будзе працягвацца. У супрацоўніцтве з Францыяй мы завяршаем адпраўку SAMP/T. Акрамя гэтага, ёсць іншыя планы, над якімі мы працуем канфідэнцыйна», — сказаў міністр.

Таяні таксама нагадаў, што Італія ўжо перадала Украіне пяць пакетаў вайсковай дапамогі на суму каля 1 млрд еўра.

SAMP/T — гэта супольная распрацоўка Італіі і Францыі, якая можа выкарыстоўвацца для абароны ад беспілотнікаў, крылатых і балістычных ракет малой далёкасці да 600 км, а таксама ад знішчальнікаў. Раней на перадачы такой сістэмы Украіне настойвалі ЗША.

Самалёты яна можа збіваць на адлегласцях да 200 км, а балістычныя ракеты — да 15 км.

Чытайце яшчэ:

Маравецкі: Польшча гатовая стварыць кааліцыю для перадачы Украіне «Леапардаў» без Германіі

ISW: Бахмут не мае стратэгічнага значэння, але ва ўпартай яго абароне сэнс ёсць

Байдэн: Украіна атрымае ўсю неабходную дапамогу для барацьбы з РФ

Клас
49
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3