Паводле папярэдніх звестак, танк спачатку быў падбіты, яго экіпаж пакінуў машыну. Але доступу да яго ўкраінскія вайскоўцы не мелі, таму, каб не дапусціць эвакуацыі і рамонту танка экспартным коштам у 5 мільёнаў даляраў, яны пазней нанеслі па танку яшчэ адзін удар. Пасля таго танк загарэўся. На ім быў спецыяльны камплект маскіроўкі «Накідка».
Танк Т-90М — мадэрнізаваная версія расійскага танка Т-90. Танк Т-90 для сучаснай расійскай арміі асноўны і мае вялікі попыт на міжнародным рынку. Ён распрацоўваўся ў апошнія гады СССР і паступіў на ўзбраенне расійскай арміі ў пачатку 1990-х. А Т-90М — гэта ўжо распрацоўка апошняга часу, яго прадставілі некалькі гадоў таму, а серыйная вытворчасць пачалася толькі ў 2021-м.
Увосень 2022 года Упраўленне стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Украіны паведамляла пра тое, што ўкраінцам удалося захапіць гэты танк у якасці трафея.
Чытайце таксама:
Украінцы захапілі найсучаснейшы расійскі танк Т90М





