На Магілёўшчыне ўратавалі казулю, якая правалілася ў яміну ВІДЭА
Тэлеграм-канал «Магілёў Live» апублікаваў відэа, дасланае адным з падпісчыкаў. На ім, як сцвярджаецца, у Магілёўскім раёне ратуюць казулю, якая патрапіла ў тэхнічную яміну і самастойна вылезці адтуль не магла.