Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў будзе арганізаваны на спецыяльным сайце.

Перад падачай электроннага звароту заяўніку неабходна ідэнтыфікавацца і аўтарызавацца ў сістэме з дапамогай:

  • лагіна і пароля, створаных у працэсе рэгістрацыі ў сістэме. Пры гэтым прадугледжваецца абавязковае пацвярджэнне факта рэгістрацыі па нумары мабільнага тэлефона;
  • уліковага запісу нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы, які можна атрымаць у аддзяленні паштовай сувязі;
  • сертыфіката адкрытага ключа або ID-карты пры іх наяўнасці.

Для юрыдычных асоб падчас праходжання працэдур ідэнтыфікацыі ў сістэме прадугледжваецца выкарыстанне толькі сертыфіката адкрытага ключа альбо ID-карты, якая належыць кіраўніку ці асобе, упаўнаважанай падпісваць звароты.

Адказы і апавяшчэнні на такія звароты таксама будуць накіроўвацца праз гэтую сістэму.

Чытайце таксама:

Мінчанка пакінула 2000 зваротаў на партале 115.бел. У тым ліку з-за мяжы

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5