Мабільныя групы УСУ, якія палююць на дроны
Як паведамляе кіраўнік Мікалаеўскай вобласці Віталь Кім, у небе над вобласцю сілы абароны Украіны збілі сем ударных дронаў.
Над Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцямі збілі шэсць «Шахедаў» і адну высокадакладную ракету Х-59МК2, якая ляцела ў бок Дняпра.
Яшчэ тры іранскія дроны былі збітыя супрацьпаветранай абаронай Сухапутных войскаў ва ўзаемадзеянні з паветраным камандаваннем «Усход».
У небе над Кіевам за ноч збілі 22 паветраныя цэлі, паведамляе гарадская ваенная адміністрацыя. Але ў выніку абстрэлу былі пашкоджаныя аб'екты энергетычнай інфраструктуры і жылы дом. Пацярпеў 19-гадовы хлопец.
У горадзе — аварыйныя адключэнні энергіі.
Усяго, як паведамілі ў Паветраных сілах УСУ, за ноч збілі 39 іранскіх беспілотнікаў, два БПЛА «Арлан-10» і адну кіраваную ракету Х-59.






Мад., а што так рана-то?
у Польшчы ж (ці дзе вы там зараз) жа
усяго 7 гадзін раніцы