Палітзняволенага гісторыка Яўгена Гурынава асудзілі да «хатняй хіміі»
29 снежня ў судзе Першамайскага раёна Мінска гісторыка Яўгена Гурынава прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія»). Палітвязня вызвалілі ў зале суда, паведаміла «Вясна».
Прысуд агучыў суддзя Максім Трусевіч.
Яўген Гурынаў працаваў каардынатарам праектаў Фонду развіцця і падтрымкі армяназнаўчых даследаванняў «Аніў». За ўдзел у праекце яго і іншых удзельнікаў узнагародзілі медалём «Маршал Баграмян», адной з найбольш ганаровых узнагарод Арменіі.