Віцебск — вул. Кiрава, 11, Вільня — Стары горад
Герой стрыт-арту — Вавёрчык: «Я — Вавёрчык з Віцебска. Розныя акалічнасці раскідалі беларусаў па розных кутках свету, і шмат хто з нас замаркоціўся. Таму я распачаў свой шлях, каб натхняць і яднаць беларусаў у розных краінах. Вандрую ды нясу аптымізм!»
На кожным стрыт-арце ў абодвух гарадах ёсць свой QR-код, які ў Вільні паказвае маршрут прагулкі з мясцовымі цікавасцямі, а ў Віцебску — карту мясцовых муралаў.
Наступным горадам Вавёрчыка стане Варшава. Герой мае інстаграм і чакае запрашэнняў ад беларусаў з розных краін.
Чытайце таксама:
Амаль на кожнай (!) старонцы памылка. Глядзіце, якую кніжку прадаюць у «Акадэмкнізе»
Беларусы выпусцілі дадатак для анлайн-знаёмстваў ABODVA і дадалі туды белмову





