Лех Валэнса ў Любліне ў 2017 годзе. Фота: Jakub Orzechowski / Agencja Gazeta
Колішні сімвал польскага супраціву не лічыць, што дарэчна сёння праводзіць непасрэдныя паралелі і пераймаць польскі досвед бескрытычна і цалкам:
— Вы, Беларусь, знаходзіцеся крыху ў іншай сітуацыі. Трэба разумець, што кожны час мае свае шанцы і свае перашкоды. І калі гэта не разумець, то і не будзе поспеху.
Трэба разумець магчымасці кожнай краіны. У кожнай краіны свае магчымасці. Таму трэба крыху інакш змагацца, а не выкарыстоўваць тыя ж самыя, ранейшыя, метады. Не ўсюды можна аднолькава змагацца.
— Я прачытала, што Ваша жонка прысутнічала замест Вас на цырымоніі ў Осла пры ўручэнні Нобелеўскай прэміі, бо Вам, верагодна, не дазволілі б вярнуцца назад у Польшчу. Ці было гэта правільна? Ці варта было самому ехаць, каб атрымаць прэмію? Задаю гэтае пытанне, бо мы назіраем, як рэжым Лукашэнкі намагаецца выштурхнуць усіх нязгодных за межы краіны.
— Калісьці, калі не было інтэрнэту, свет быў моцна падзелены, то тады выпіхванне з краіны мела сэнс. Сёння можна з любога месца змагацца. Толькі трэба выкарыстоўваць тыя сілы і сродкі, якія ёсць у наяўнасці.
— Як Вы ацэньваеце фігуру Алеся Бяляцкага? І якое значэнне мае гэты «Нобель» для Беларусі?
— Ведаю яго і хацеў бы дапамагчы, але трэба разумець сітуацыю. Я атрымаў узнагароду за тое, што добра змагаўся, але тады змаганне яшчэ не было завершана. Узнагарода мяне павінна была падтрымаць у далейшым змаганні. Узнагарода адыграла вялікую ролю. І ў вас такая ж сітуацыя. Трэба адзначаць добрае змаганне і падтрымаць для далейшага.
Чытайце таксама:
Валэнса — беларусам: Дамагацца хлеба трэба праз барацьбу за свабоду, а не наадварот
Адам Міхнік беларусам: Успомніце гісторыю з Леніным у Швейцарыі: ваша рэвалюцыя прыйдзе!





