Калі злодзей праходзіў міма кас, прадавец прапанавала яму расплаціцца за тавар. На гэта мужчына адказаў, што ў яго няма грошай. Калі злодзея паспрабавалі затрымаць, ён кінуў частку прадуктаў на падлогу, адштурхнуў прадаўца і паспрабаваў уцячы.

Жыхар Гомеля змог выбегчы на вуліцу, але схавацца яму не ўдалося. Зламысніка дагналі, а скрадзены тавар вярнулі на паліцы.

Сумарны кошт скрадзеных прадуктаў склаў 170 рублёў. Гамяльчук заявіў, што яму трэба карміць дзіця, таму рашыўся на такі ўчынак. Навошта дзіцяці бутэлька віскі — мужчына растлумачыць не змог.

Да суда ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, але маладому бацьку можа пагражаць да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
BLR / Адказаць
03.12.2022
СУПЕР, менавіта так )))
0
-- / Адказаць
03.12.2022
"Да суда ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе," а навошта нам такія элементы? хай едзе. толькі пажадана, каб за межы Беларусі
0
Максим Дизайнер / Адказаць
03.12.2022
О, полковники перешли на тактику борщеварок:"Симью и дитей кармиць нада!Хоць пака их и нет"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру