«Усіх гасцей ён запрашае зайсці ў домік і паглядзець, як выглядаюць яго пакоі ўнутры. Дзядуля прывязе ёлку і запросіць малых, тат і мам упрыгожыць яе. Дапаможа ў гэтым Снягурка, якая раздасць цацкі, і кожны, хто прыйшоў — дзіця, тата або мама — змогуць павесіць ёлачнае ўпрыгожванне і загадаць жаданне», — распавяла начальнік сектара культурна-масавай і спартыўнай работы ўпраўлення «Гарадскія паркі» прадпрыемства «Мінскзелянбуд» Лідзія Вежнавец.

Галоўны казачны персанаж Новага года будзе прымаць малых і іх бацькоў штодня з 10:30 да 18:30. Праўда, 1 студзеня працоўны дзень пачнецца крыху пазней — у 12:00, а 8 студзеня ён развітаецца да наступнага года ў 15:00.

Паслуга разлічана на дзяцей ад 3 да 11 гадоў, але дзядуля чакае і падлеткаў. Для сустрэчы можна падрыхтаваць верш ці песню.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру