Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня.
Міхаіла Тарасевіча меркавана затрымалі 30 жніўня 2022 года, да суда ён утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.
Быў абвінавачаны па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса:
— арт. 391 — абраза суддзі або народнага засядацеля;
— арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
— ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
—ч. 1 арт. 366 — гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі;
— арт. 364 — гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў;
— ч. 2 арт. 366 — гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, здзейсненыя паўторна.
Судовы працэс пачаўся 22 лістапада і завяршыўся абвінаваўчым прысудам — па сукупнасці абвінавачанняў суддзя Вікторыя Шабуня канчаткова прызначыла Тарасевічу пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Таксама ён павінен выплаціць кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым і ўрон, нанесены спыненнем грамадскага транспарту, у памеры 49 тысяч рублёў.





